З-пад арышту выйшаў віцебскі моладзевы актывіст Віталь Броўка

Радыё Свабода, Віцебск Ён правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня 7 сутак, прысуджаных яму нібыта за дробнае хуліганства – нецэнзурную лаянку ў грамадзкім месцы.
Віталь Броўка быў затрыманы ўначы з 14-га на 15-га сакавіка. Учора яго сустракалі каля дзесятка сяброў моладзевай суполкі “Новая плынь”. Яны праводзілі Віталя дадому, каб пазьбегнуць магчымых правакацый, бо ўчорашнім вечарам у Віцебску былі затрыманыя яшчэ 15 апазыцыйных актывістаў, якія сабраліся каля Летняга амфітэатру на акцыю пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў.