Івонка Сурвіла: "Дзякуючы вам, увесь сьвет у Беларусі"

Радыё Свабода, Прага Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася са словамі падтрымкі да ўдзельнікаў акцыі на Кастрычніцкай плошчы.
(Івонка Сурвіла: ) "Баліць сэрца за тых, каго рэжым затрымоўвае дзеля іх адданасьці і адвагі, іх беларускасьці. Але ўвесь сьвет гэта бачыць. Дзякуючы вам, увесь сьвет у Беларусі. Жадаю Вам сілаў і вытрыванасьці, дарагія героі! Жыве Беларусь!"