У Горадні арыштавалі адміністратара grodno.net

Радыё Свабода У Горадні сёньня пачалі судзіць у адміністрацыйным судзе групу людзей, якія былі затрыманы ўчора ў цэнтры гораду. Яны сабраліся ўчора ў цэнтры Горадні, каб выказаць салідарнасьць зь Мілінкевічам.
Аляксею Радсу ўжо прысудзілі 10 сутак арышту. Аляксей зьяўляецца адміністратарам форуму grodno.net.

Сярод затрыманых таксама прадстаўнікі Саюзу палякаў: журналіст Анджэй Пісальнік і яшчэ адзін актывіст СПБ Ігар Банцар.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.