Затрыманы Аляксей Янукевіч

Радыё Свабода Аляксей Янукевіч, давераная асоба Аляксандра Мілінкевіча, быў затрыманы міліцыяй, калі адыйшоў ад намётавага гарадка.
Аляксей пайшоў пагрэцца і папіць кавы ў кавярню Дома афіцэраў, дзе й быў затрыманы.

Міліцыянты стаяць на падыходах да плошчы і затрымваюць усіх патэнцыйных удзельнікаў акцыі на плошчы.