Варшава: каля беларускай амбасады зноў ідзе акцыя пратэсту

Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Каля амбасады Беларусі ў Варшаве адбываецца акцыя ў падтрымку дэмакратычных сілаў Беларусі – прысутныя патрабуюць ануляваць вынікі выбараў, якія, на іхную думку, былі фальсыфікаваныя.
У мітыгу бяруць удзел каля сотні пераважна маладых людзей зь бел-чырвона-белымі беларукімі, бела-чырвонымі польскімі і жоўта-блакітнымі украінскімі сьцягамі. Яны скандуюць “Не – дыктатуры”, “Жыве Беларусь!”, “Менск-Варшава, агульная справа”.