Андрэй Клімаў выйшоў з рэчыцкага ізалятару

Радыё Свабода У Рэчыцы сёньня выйшаў з ізалятару часовага ўтрыманьня вядомы палітык Андрэй Клімаў, які адбываў тут 7-дзённы арышт. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў рэчыцкі актывіст дэмакратычнага руху Алег Шабетнік.
Паводле спадара Шабетніка, Клімаў меркаваў правесьці сёньняшні вечар у Рэчыцы, аднак за ім прыехалі супрацоўнікі папраўчай установы №22, якія адразу ж павезьлі яго ў вёску Баршчоўка, дзе знаходзіцца “хімія”.

Андрэй Клімаў быў пакараны 14 сакавіка адміністрацыйным арыштам на 7 сутак за тое, што ён нібыта груба паводзіў сябе з прадстаўнікамі адміністрацыі папраўчай установы.

Нагадаем таксама, што Андрэю Клімаву 10 чэрвеня 2005 году быў вынесены прысуд 1,5 гады абмежаваньня свабоды (“хіміі”) за арганізацыю 25 сакавіка 2005 году масавай акцыі пратэсту.