Рэчыцкі кіраўнік штабу Мілінкевіча выйшаў на волю

Радыё Свабода У Рэчыцы пасьля адбыцьця пакараньня “за дробнае хуліганства” выйшаў на волю кіраўнік мясцовага штабу былога кандыдата на прэзыдэнта Мілінкевіча Валеры Пуціцкі.
Як паведаміў актывіст Радыё Свабода, ён адседзеў у ізалятары часовага ўтрыманьня 6 сутак — на суткі менш за тэрмін, вызначаны яму судом 15 сакавіка. Спадар Пуціцкі па-ранейшаму лічыць свой арышт палітычна матываваным — выкліканым супрацьдзеяньнем агітацыйнай кампаніі кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі. Валеры Пуціцкі мяркуе, што не было ніякіх падставаў абвінаваціць яго ў правапарушэньні.