Затрыманы тры барысаўскія актывісты

Радыё Свабода У Барысаве на выезьдзе з гораду затрымалі трох мясцовых актывістаў: Віктара Гарбачова, Анатоля Бякасава і Людмілу Шчарбакову.
Як паведаміў намесьнік старшыні барысаўскага выбарчага штабу Мілінкевіча Мікалай Пахабаў, яны скіроўваліся ў Менск на аўтамабілі, аднак міліцыянты даставілі іх у Барысаўскі ГАУС. Актывісты везьлі матэрыялы незалежнага назіраньня за прэзыдэнцкімі выбарамі ў гэтым горадзе.

Паводле Пахабава, міліцыянты пакуль адмаўляюцца тлумачыць прычыны затрыманьня.