Слонімскі актывіст ноч правёў у міліцэйскім ізалятары

Радыё Свабода Учора каля выбарчага ўчастку, дзе Алесь Масюк быў назіральнікам, адбыўся інцыдэнт: яго абвінавацілі ў спробе ўчыніць бойку.
Сёньня Алеся Масюка двойчы вазілі ў суд і пакуль адпусьцілі дахаты. Сёньня ж на яго склаў новы пратакол участковы міліцыянт. Ён паказаў ліст ад начальніка мясцовага КДБ Віктара Бурнусава да начальніка міліцыі Генадзя Шлыковіча. У лісьце сьцьвярджаецца, што Алесь Масюк тыдзень таму распаўсюджваў улёткі без выходных зьвестак.