У судзе Савецкага раёну Менску адбываюцца працэсы над 11 актывістамі

Радыё Свабода Міліцыя затрымлівала іх цягам трох апошніх дзён. Усіх абвінавачваюць па артыкуле 156 Адміністрацыйнага кодэксу — дробнае хуліганства. Яны нібыта нецэнзурна лаяліся і абражалі міліцыянта Сяргея Сіневіча, які складаў на затрыманых пратаколы.
Сярод дастаўленых сёньня ў суд — Сяргей Высоцкі, Алесь Зарамбюк, Сяргей Салаш, Зьміцер Мацельскі, Уладзімер Юхо, Юрась Карэтнікаў, Яўген Скрабутан, Зьміцер Федарук, Васіль Лепеш, Ян Марозаў і Барыс Гарэцкі. Юры Карэтнікаў ужо атрымаў 7 сутак адміністрацыйнага арышту, Яўген Скрабутан — 5, а Сяргей Салаш і Васіль Лепеш па 3 сутак кожны. Суды над іншымі актывістамі працягваюцца.