У Горадні выпусьцілі з-за кратаў двух актывістаў

Радыё Свабода Сёньня выйшлі на волю прадстаўнік каманды Аляксандра Мілінкевіча Вадзім Саранчукоў і галоўны рэдактар газэты “Glos znad Niemna na uchodzstwie” Анджэй Пісальнік.
Са словаў Саранчукова, міліцэйскі спэцпрыёмнік часова вызвалілі ад арыштантаў, і пакараньне там адбывалі прадстаўнікі камандаў Мілінкевіча і Казуліна.

А.Пісальніка і В.Саранчукова пасадзілі на пяць сутак нібыта за дробнае хуліганства. Вадзіма затрымалі, калі ён размаўляў на вуліцы па тэлефоне зь дзяўчынай.