У Нью-Ёрку прайшоў пікет ля беларускага кансуляту

Радыё Свабода, Нью-Ёрк Каля кансуляту Рэспублікі Беларусь у Нью-Ёрку прайшоў пікет, арганізаваны моладзевай часткай Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня.
Некалькі дзесяткаў чалавек выказалі падтрымку беларускай дэмакратыі патрабавалі зыходу Аляксандра Лукашэнкі.

Пасьля акцыі некалькі чалавек засталіся ля кансуляту і праводзяць экзыт-пол ўдзельнікаў галасаваньня.