Берасьце: міліцыя перакрыла галоўную плошчу

Радыё Свабода, Берасьце Усе шляхі да плошчы Леніна ў цэнтры Берасьця знаходзяцца пад кантролем супрацоўнікаў ДАІ, а ў розных месцах на самой плошчы выстаўленыя міліцэйскія патрулі.
У прыватнасцi, групкі міліцыянтаў па 4-5 чалавек знаходзяцца каля раённага аддзяленьня “Беларусбанку”, гарадзкога шпіталя хуткай дапамогі, 5-га аддзяленьня сувязі. Акрамя таго, на вуліцах, што разьмешчаныя побач з плошчай, заўважаныя мікрааўтобусы, вакол якіх таксама зьбіраюцца міліцыянты.