У Казлоўшчыне дэпутата райсавету не пусьцілі на выбарчы ўчастак

Радыё Свабода Пётра Цярэшка — дэпутат Дзятлаўскага раённага Савету — з самай раніцы прыйшоў на выбарчы ўчастак назіраць за галасаваньнем...
Аднак старшыня пасялковага Савету Вікенці Марук адмовіў яму ў гэтым — на той падставе, што Пётра Цярэшка знаходзіцца на бюлетэні. Маўляў, калі хварэеш, то павінен сядзець у хаце. А інакш будуць прагулы.