Пачаліся атакі на сайт “Хартыі-97”

Радыё Свабода Рэдактар сайту “Хартыя-97” Наталя Радзіна паведамляе, што цягам апошніх дзьвюх гадзін чыняцца спробы ўзламаць сайт. Таму карыстальнікі інтэрнэту маюць складанасьці з атрыманьнем інфармацыі.
Паводле спадарыні Радзінай, служба тэхнічнага забесьпячэньня сайту робіць усё магчымае дзеля аднаўленьня працы ў належным рэжыме.