Кіраўнік гомельскага абласнога штабу Казуліна выкліканы ў міліцыю

Радыё Свабода Кіраўнік абласнога выбарчага штабу Аляксандра Казуліна Сяргей Старычэнка знаходзіцца ў райаддзеле міліцыі Чыгуначнага раёну Гомеля.
Як паведаміў актывіст Радыё Свабода, яго выклікалі сюды для тлумачэньня з нагоды ўчарашняга інцыдэнту. Справа ў тым, што 18 сакавіка міліцыянты затрымалі аўтамабіль спадара Старычэнкі, у якім знаходзілася 200 асобнікаў газэты “Народная воля”. Усе асобнікі былі сканфіскаваны.