У Гомелі быў затрыманы кіраўнік абласнога штабу Мілінкевіча

БелаПАН 18 сакавіка ў Гомелі быў затрыманы Ўладзімер Кацора, кіраўнік абласнога выбарчага штабу кандыдата ад аб''яднаных дэмсілаў Аляксандра Мілінкевіча.
Паводле словаў намесьніка Ў.Кацоры Ўладзімера Сякеркі, затрыманьне адбылося ўчора вечары паміж 20 і 21 гадзінай. Калі У.Кацора вяртаўся дадому, да яго падыйшоў малады чалавек у цывільным. Між імі адбылася размова, а празь некалькі сэкундаў да суразмоўцаў падыйшлі міліцыянты. Малады чалавек абвінаваціў У.Кацору ў тым, што той нібыта пачаў лаяць яго нецэнзурнымі словамі.

Учора У.Кацора быў зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня.