Радыё Свабода, Вільня Міністар замежных справаў Літвы Антанас Валёніс заявіў, што “калі будзе зноў абвешчана, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі выйграў Аляксандар Лукашэнка, народ краіны ня будзе кінуты на волю лёсу”.
Камэнтуючы рост напружанасьці паміж Літвой і Беларусьсю ў выніку беспадстаўных абвінавачаньняў з боку беларускага КДБ і адмовы ў візах літоўскім парлямэнтарам, Антанас Валёніс назваў сытуацыю “скандальнай” і адзначыў:
(Валёніс: ) “Хутчэй за ўсё – гэта страх, што не атрымаецца маніпуляваць галасамі выбарцаў”.
Кіраўнік дыпляматычнага ведамства Літвы не выключае, што “такі рэжым можа выкарыстаць і сілу”. У пятніцу ў часе інтэрвію Літоўскаму нацыянальнаму радыё А.Валёніс адзначыў, што нельга адмяжоўвацца ад простых людзей Беларусі і што й надалей будзе працягвацца супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі краіны.
А.Валёніс выказаў спадзеў, што доўгая і цярплівая праца прынясе вынікі, таму, паводле міністра, Літва будзе й надалей “запрашаць людзей, падтрымліваць дачыненьні, вядома, калі ня будзе зачыненая мяжа”.