Дзярждэпартамэнт ЗША адрэагаваў на выступ Сьцяпана Сухарэнкі

Радыё Свабода Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША выступіў з заявай, у якой асудзіў апошнія выказваньні кіраўніка беларускага КДБ Сьцяпана Сухарэнкі, які прыраўняў вулічныя пратэсты да тэрарызму.
“Гэтыя абуральныя выказваньні даюць зразумець, што беларускія ўлады схільныя да неапраўданага ўжыцьця сілы і гвалту супраць уласнага народу”, -- сказана ў заяве Дзярждэпартамэнту.

"Мы заклікаем урад Беларусі выконваць свае абавязаньні па абароне правоў уласных грамадзянаў, у тым ліку права на свабоду сходаў і на мірнае выказваньне сваіх поглядаў. Любое ўжыцьцё сілы альбо гвалту супраць мірных дэманстрантаў выкліча рашучы адказ міжнароднай супольнасьці".