У Гомелі i ў Ашмяне арыштаваныя актывісты абвясьцілі галадоўку

Радыё Свабода У Гомелі малады актывіст дэмакратычнага руху Сяргей Сямёнаў абвясьціў галадоўку ў сьледчым ізалятары часовага ўтрыманьня. Распачаў галадоўку і арыштаваны ў Ашмяне актывіст Пётра Явідовіч
Яго маці Сьвятлана Сямёнава паведаміла “Свабодзе”, што пра гэта яе паінфармавалі супрацоўнікі ізалятару, куды яна прынесла харчовую перадачу для сына.

Сяргея Сямёнава затрымалі й пакаралі арыштам на 10 сутак 14 сакавіка, за тое, што ён нібыта абразіў аднаго з гомельскіх чыноўнікаў.

***

Пётру Явідовіча арыштавалі побач з домам і завезьлі ў пастарунак не патлумачыўшы прычынаў.

Пазьней у міліцыю зьвярнулася яго сястра з тым, каб ёй патлумачылі прычыну арышту. Зь яе слоў Пётру Явідовіча вінавацяць ў тым, што ён агітаваў людзей для паездкі 19 сакавіка ў Менск. Яго затрымалі на чацьвёра сутак.

Родныя прынесьлі яму перадачу: харчы і цёплае адзеньне. Ад харчоў ён адмовіўся і сказаў, што на знак пратэсту ў незаконным яго затрыманьні аб’яўляе галадоўку.