На кватэры затрыманы 6 моладзевых актывістаў

Радыё Свабода Супрацоўнікі міліцыі Савецкага раёну Менску затрымалі шасьцёх актывістаў апазыцыйных моладзевых рухаў Сяржука Салаша, Алеся Зарэмбюка, Юрася Карэтнікава, Зьмітра Мацельскага, Яўгена Скрабутана і Сяржука Кастыленку.
Іх затрымалі ў кватэры на вуліцы Якуба Коласа. Пасьля ператрусу, пад час якога знайшлі некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў, хлопцаў адвезьлі ў аддзел міліцыі Савецкага раёну.

У міліцыі паведамілі, што на ўсіх затрыманых склалі адміністрацыйныя пратаколы. Паколькі іх да 18 гадзіны не прывезьлі ў суд, то не выключана, што хлопцаў да 20 сакавіка будуць трымаць у спэцпрыёмніку на Акрэсьціна.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.