З пэдунівэрсытэту выключылі яшчэ аднаго студэнта

Радыё Свабода Адміністрацыя Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка выключыла студэнта 1 курсу гістарычнага факультэту Рыгора Шкурынава.
Афіцыйная фармулёўка: “за сыстэматычнае парушэньне дысцыпліны і ўнутранага распарадку”. Рыгор сьцьвярджае, што вучыўся добра і дысцыпліны не парушаў.

Сапраўднай прычынай выключэньня Шкурынаў лічыць сваё нядаўняе затрыманьне міліцыяй. Міліцыянты склалі на яго пратакол і сканфіскавалі ўлёткі з заклікам прыйсьці ўвечары 19 сакавіка на Кастрычніцкую плошчу.

Рыгор Шкурынаў — трэці студэнт, якога выключылі з пэдунівэрсытэту за два апошнія дні. З такімі ж фармулёўкамі 14 сакавіка выключылі студэнцкіх актывістаў Людмілу Асіпенку і Алеся Карцеля.