МЗС Грузіі камэнтуе словы Аляксандра Лукашэнкі

Радыё Свабода Міністэрства замежных справаў Грузіі выказала свой пратэст у сувязі з намерам афіцыйнага Менску перашкодзіць грузінскім грамадзянам прыехаць у Беларусь у якасьці назіральнікаў за выбарамі. Такі намер, заяўляе Тбілісі, супярэчыць дэмакратычным прынцыпам ААН і АБСЭ.
Камэнтуючы ўчорашнія словы Аляксандра Лукашэнкі пра грузінскіх, а таксама ўкраінскіх і расейскіх “адмарозкаў”, якія хочуць экспартаваць рэвалюцыю ў Беларусь і “арганізаваць непарадкі”, замежнапалітычнае ведамства Грузіі выказвае меркаваньне, што такія заявы нагадваюць падручнікі сацыялістычнага часу, паводле якіх пара дзясяткаў людзей здатная захапіць усю чыгуначную сетку краіны ды заняць усе чыгуначныя вакзалы.