У Горадні затрымалі праваабаронца

Радыё Свабода Сёньня а 16-й гадзіне міліцыянты затрымалі праваабаронца Міколу Лемяноўскага. Ён пасьпеў набраць з мабільнага тэлефону нумар нашага карэспандэнта, і той змог пачуць як гэта адбывалася.
Міліцыянты настойліва патрабавалі, каб спадар Лемяноўскі сеў у іхнюю машыну, прычым яны няслушна называлі ягоныя імя і імя па бацьку. Самі міліцыянты не прадстаўляліся і не тлумачылі прычыны затрыманьня. Яны толькі сказалі, што яго даставяць ў Кастрычніцкі РАУС.