Каардынатар штабу Мілінкевіча затрыманы міліцыяй

Любоў Лунёва, Менск Алесь Міхалевіч, каардынатар штабу Аляксандра Мілінкевіча ў Першамайскім раёне Менску, і актывіст штабу Аляксандар Мазур затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі Мсьціслава Магілёўскай вобласьці. Яны знаходзяцца ў аддзеле міліцыі. У дзяжурнай частцы паведамілі, што ідзе разьбіральніцтва. Мабільныя тэлефоны апазыцыянэраў адключаны.
Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.