У Горадні затрымана давераная асоба Мілінкевіча

Радыё Свабода Сяргея Мальчыка — давераную асобу кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Мілінкевіча і ўдзельніка мясцовага штабу Мілінкевіча Віктара Сазонава міліцыянты затрымалі на чыгуначным вакзале ў кавярні быццам бы каб спраўдзіць дакумэнты.
Абодвух актывістаў даставілі ў пастарунак, а затым ў Ленінскі РАУС Горадні. Затрыманых абвінавачваюць у распаўсюдзе выбарчых агітацыйных матэрыялаў, якія нібыта надрукаваныя з парушэньнямі заканадаўства.