За Мілінкевіча агітуюць на польска-беларускай мяжы

Радыё Свабода Сёньня на польска-беларускай мяжы, на пераходзе ў Кузьніцы, пачалася акцыя падтрымкі кандыдата ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча.
Цягам найбліжэйшых дзён – да нядзелі – прадстаўнікі польскай партыі “Грамадзянская плятформа”, аб’яднаньня “Маладыя дэмакраты”, а таксама студэнцкіх арганізацыяў на гэтым памежным пераходзе, а таксама на кірмашах і ў крамах будуць раздаваць беларускім грамадзянам улёткі Аляксандра Мілінкевіча.

На ўлётках ёсьць таксама інфармацыя пра радыё “Рацыя”, якое ўжо некалькі тыдняў перадае зь Беластоку.