Сябра каманды Мілінкевіча пасадзілі на сем сутак

Радыё Свабода Прадстаўніка штабу Мілінкевіча ў Горадні Максіма Гбарэвіча пасадзілі на сем сутак "за дробнае хуліганства".
Учора ўвечары Максіма затрымалі на вуліцы непадалёк ад штабу Мілінкевіча два капітаны міліцыі — Пётар Ленец і Сяргей Вечар. Яны даставілі хлопца ў Ленінскі РАУС і склалі на яго пратакол. Максім начаваў у міліцэйскім ізалятары, а сёньня судзьдзя Натальля Козел зь Ленінскага раённага суду пакарала яго арыштам.