Андрэя Клімава памясьцілі ў ізалятар (абноўлены)

Радыё Свабода Андрэя Клімава, які адбывае пакараньне на хіміі за арганізацыю вулічнай акцыі, перавялі ў ізалятар часовага ўтрыманьня на сем сутак – такое рашэньне сёньня прыняў Рэчыцкі суд.
У судзе міліцыянты патлумачылі, што Клімаў, нібыта, ня выканаў іх указаньняў. Раней Андрэй Клімаў заявіў, што з набліжэньнем выбараў яго абавязкова ізалююць.

Нагадаем, два тыдні таму яго перавялі з гораду Крупкі на Меншчыне ў вёску Барошчоўку, Гомельскай вобласьці.