Кіраўнік місіі назіральнікаў АБСЭ сустрэўся з Генадзем Навіцкім

Радыё Свабода Сёньня адбылася сустрэча кіраўніка місіі назіральнікаў АБСЭ на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі амбасадара Герта Арэнса з кіраўніцтвам Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу.
Сёньня адбылася сустрэча кіраўніка місіі назіральнікаў АБСЭ на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі амбасадара Герта Арэнса з кіраўніцтвам Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

Амбасадар Арэнс і старшыня верхняй палаты Генадзь Навіцкі абмеркавалі сытуацыю ў краіне напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў і заканадаўчае забесьпячэньне выбарчага працэсу.

У другой палове дня спадар Арэнс зьбіраецца правесьці сустрэчу з Аляксандрам Мілінкеівчам – кандыдатам на прэзыдэнта Беларусі.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.