Пікетоўцы ў Варшаве заклікалі Пуціна не падтрымліваць Лукашэнку (фота)

Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ў Варшаве каля каля амбасады Расеі прайшоў пікет супраць падтрымкі Масквой цяперашняга кіраўніка Беларусі. У акцыі ўзялі ўдзел палякі, беларусы і ўкраінцы са сваімі нацыянальнымі сьцягамі і транспарантамі з надпісам “Гэта сорам – падтрымліваць Лукашэнку”.
Адзін з арганізатараў пікету прачытаў зварот да расейскага прэзыдэнта Пуціна, у якім утрымліваецца заклік спыніць у тым ліку і эканамічную падтрымку беларускага рэжыму.

(Арганізатар пікету: ) “Мы заклікаем спадара прэзыдэнта спыніць падтрымку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, які парушае канстытуцыйныя правы і свабоды грамадзянаў Беларусі, і зрабіць усё магчымае, каб прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі былі празрыстымі і дэмакратычнымі, а ў выпадку фальсыфікацыі – не прызнаваць вынікаў выбараў. Заклікаем спыніць стварэньне беларуска-расейскай саюзнай дзяржавы да часу, пакуль беларусы ня будуць мець магчымасьці свабодна выказацца ў гэтай справе. Дапамога апошняму дыктатару Эўропы – гэта сорам для Расейскай Фэдэрацыі”.


Падчас пікету: беларусаў прыйшлі падтрымаць украінцы


Удзельнік пікету падпісвае зварот да прэзыдэнта Расеі Ул.Пуціна


Тэкст звароту да прэзыдэнта Расеі Ул.Пуціна