МЗС Чэхіі асудзіла палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі

Радыё Свабода Міністэрства замежных справаў Чэхіі выступіла з заявай адносна палітычных рэпрэсіяў у Беларусі.
МЗС Чэхіі асудзіла арышт Вінцука Вячоркі, намесьніка кіраўніка перадвыбарчага штабу Аляксандра Мілінкевіча. “Гэты факт, а таксама нядаўнія рэпрэсіўныя дзеяньні супраць Аляксандра Казуліна, Анатоля Лябедзькі ставяць пад сумнеў дэмакратычнасьць будучых прэзыдэнцкіх выбараў”, – гаворыцца ў заяве МЗС Чэхіі.