Любоў Лунёва, Менск Актывіста штабу Аляксандра Мілінкевіча і сябра незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Барыса Гарэцкага адлічылі зь Менскага політэхнічнага каледжу.
Барыс адседзеў 15 сутак арышту за ўдзел у Акцыі салідарнасьці, якая адбылася 16 лютага на Кастрычніцкай плошчы. Адміністрацыя каледжу паведаміла студэнту ІІІ курсу, які зьяўляецца выдатнікам, што ён парушыў правілы ўнутранага распарадку.
Барысу паказалі статут каледжу, у якім напісана, што за парушэньне Адміністрацыйнага кодэксу навучэнцаў адлічаюць з вучобы.
Барыса Гарэцкага затрымалі падчас разгону акцыі. На яго, як і на астатніх затрыманых удзельнікаў, склалі пратакол за дробнае хуліганства. Барыс згадаў, што апошнім часам у каледж часта наведваліся супрацоўнікі КДБ. Ён упэўнены, што менавіта яны аддалі загад адлічыць выдатніка з вучобы.
(Гарэцкі: ) “Гэта відавочная праява рэпрэсіяў супраць актывістаў перад прэзыдэнцкімі выбарамі. Празь дзень да нас хадзілі супрацоўнікі КДБ, і я ўпэўнены, што менавіта на загад КДБ мяне адлічылі. Улады вельмі баяцца майго ўплыву на іншых студэнтаў каледжу. Яны вельмі баяцца, што я выведу іх на плошчу, таму мяне і выключылі з вучобы цяпер”.
Ад пачатку выбарчай кампаніі з розных навучальных установаў адлічылі больш за дзясятак актывістаў моладзевых незарэгістраваных арганізацыяў.