Алег Грузьдзіловіч, Менск Жыхары Калінкавічаў Аляксей Маневіч і Дзяніс Рабенок былі затрыманыя ў першай палове дня 9 сакавіка мясцовымі міліцыянтамі нібыта паводле хуліганскіх дзеяньняў. Да вечара абодва былі асуджаныя на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
У судзе актывісты заявілі, што міліцыя справакавала бойку, у выніку якой яны былі затрыманыя.
У міліцыі гораду Калінкавічы адмовіліся камэнтаваць заявы Аляксея Маневіча і Дзяніса Рабенка.
У міліцыі гораду Калінкавічы адмовіліся камэнтаваць заявы Аляксея Маневіча і Дзяніса Рабенка.