Радыё Свабода Эўрапейскі Зьвяз выступіў з адмысловай заявай, у якой выказаў занепакоенасьць сытуацыяй у Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 19 сакавіка. У заяве адзначаецца пагаршэньне становішча з правамі чалавека. Эўразьвяз зьвярнуўся да кіраўніцтва Беларусі з заклікам зрабіць усё неабходнае, каб гарантаваць свабодныя і справядлівыя выбары.
Эўразьвяз выказаў занепакоенасьць зьбіцьцём аднаго з апазыцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта, якое адбылося 2-га сакавіка, а таксама рэпрэсіямі ў дачыненьні да актывістаў выбарчай кампаніі.
Эўразьвяз, гаворыцца ў заяве, рашуча асуджае гэтыя дзеяньні і яшчэ раз зьвяртаецца да беларускіх уладаў з заклікам выконваць абавязаньні ў межах АБСЭ і ААН з тым, каб гарантаваць роўныя выбарчыя ўмовы на выбарах для ўсіх кандыдатаў.