Паслы Расеі і Ўкраіны ўручаць даверчыя лісты Лукашэнку

Уладзімер Глод, Менск Новыя амбасадары Расеі і Ўкраіны ўручаць свае даверчыя лісты на наступным тыдні.
Новы амбасадар Расейскай Фэдэрацыі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў уручыць свае даверчыя лісты Аляксандру Лукашэнку ў панядзелак, 13 сакавіка. Пра гэта сёньня паведаміў падчас брыфінгу прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Папоў.

На пачатку наступнага тыдня зьбіраецца ўручыць даверчыя лісты і новы амбасадар Украіны Валянцін Налівайчанка.