Кангрэс ЗША разгледзіць 8 сакавіка рэзалюцыю па Беларусі

Радыё Свабода Заўтра, 8 сакавіка, у Кангрэсе ЗША, як чакаецца, будзе абмеркаваная рэзалюцыя адносна сытуацыі ў Беларусі.
У праекце рэзалюцыі выказваецца падтрымка імкненьню народу Беларусі ўсталяваць у краіне дэмакратыю, вяршэнства закону і павагу да правоў чалавека. Праект рэзалюцыі заклікае кіраўніцтва Беларусі правесьці 19 сакавіка свабодныя і справядлівыя прэзыдэнцкія выбары.