Радыё Свабода, Берасьце Адразу 15 супрацоўнікаў міліцыі супрацьстаялі ўдзельнікам інфармацыйнага паста кандыдата ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў на вуліцы Савецкай у Берасьці.
Прэтэнзіі міліцыянтаў тычыліся распаўсюду агітацыйнай прадукцыі ў месцах, якія ня былі вызначаныя гарадзкімі ўладамі. Аднак, як і ў ранейшых выпадках, затрымліваць удзельнікаў паста і складаць на іх пратаколы міліцыянты адмаўляюцца.
Адзін з супрацоўнікаў праваахоўных органаў здымаў агітатараў за Мілінкевіча на відэакамеру, патлумачыўшы гэта "неабходнасьцю ажыцьцяўленьня дакумэнтальных здымкаў факту знаходжаньня інфармацыйнага стэнду ў нявызначаным заканадаўствам месцы".
Таксама ў чарговы раз былі перапісаныя пашпартныя дадзеныя ўсіх прысутных актывістаў.