Штаб Мілінкевіча абскардзіць затрыманьне 28,000 улётак

Радыё Свабода Намесьнік кіраўніка перадвыбарчага штабу кандыдата аб''яднанай апазыцыі Віктар Карняенка заявіў аб беспадастаўнасьці канфіскацыі жлобінскай міліцыяй зь ягонай машыны 28 тысяч асобнікаў праграм і перадвыбарчых улётак Аляксандра Мілінкевіча.
Спадар Карняенка заявіў, што ўсе гэтыя ўлёткі легальна надрукаваныя за бюджэтныя грошы. Ён зьбіраецца абскардзіць дзеяньні жлобінскай міліцыі.

Міліцыя палічыла парушэньнем словы “Мілінкевіч – новы прэзыдэнт” ва ўлётцы.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.