Шчучын: агітатары затрыманыя, улёткі канфіскаваныя

Радыё Свабода, Гарадзенская вобласьць Сёньня ў Шчучыне міліцыянты канфіскавалі каля 500 агітацыйных улётак А.Мілінкевіча.
Сябры ініцыятыўнай групы раздавалі каляровыя ўлёткі на гарадзкім рынку. Улёткі – з выходнымі дадзенымі, аддрукаваныя, як і належыць, на сродкі Цэнтравыбаркама.

Міліцыянты, аднак, не захацелі слухаць тлумачэньні трох сябраў ініцыятыўнай групы А.Мілінкевіча. Іх адвялі ў пастарунак, склалі пратаколы канфіскацыі і запатрабавалі пісьмовыя тлумачэньні.

Траіх сябраў ініцыятыўнай групы пратрымалі каля трох гадзін у пастарунку, затым адпусьцілі.