Вашынгтон асуджае затрыманьне і зьбіцьцё А.Казуліна

Радыё Свабода Аб гэтым заявіў 3 сакавіка прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Адам Эрэлі.
(Эрэлі: ) "Тое, што адбылося, умацоўвае нашыя асьцярогі, што выбары ў Беларусі ня будуць ані свабоднымі, ані справядлівымі. І мы заклікаем, мы працягваем ціснуць на ўлады Беларусі, каб яны вызвалілі затрыманых і правялі аб’ектыўнае расьсьледаваньне зьбіцьця лідэра апазыцыі і прыцягнулі віноўнікаў да адказнасьці".