Радыё Свабода Генэральны сакратар Рады Эўропы Тэры Дэвіс лічыць, што супрацоўнікі беларускай міліцыі павінны быць пакараныя за зьбіцьцё аднаго з кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі Аляксандра Казуліна.
Пра гэта Тэры Дэвіс, які знаходзіцца зь візытам у Маскве, заявіў у інтэрвію Свабодзе. Тэры Дэвіс лічыць, што Расея, як саюзная зь Беларусьсю дзяржава, павінна больш адкрыта крытыкаваць Менск за парушэньне правоў чалавека.