Радыё Свабода Назіральная місія Бюро дэмакратычных інстытутаў АБСЭ падрыхтавала першую прамежкавую справаздачу па перадвыбарчай кампаніі ў Беларусі.
У першай справаздачы назіральнікі АБСЭ адзначаюць некалькі аспэктаў. Там паведамляецца пра затрыманьні актывістаў выбарчай кампаніі, вобыскі ў іх памяшканьнях, канфіскацыю агітацыйных матэрыялаў і ўмяшальніцтва ўладаў у правядзеньне сустрэчаў з выбарцамі. У канцы наступнага тыдня выйдзе другая прамежкавая справаздача.
Экспэрты з асноўнай каманды і доўгатэрміновыя назіральнікі АБСЭ вялі маніторынг падзеяў, зьвязаных з затрыманьнем кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна. Паводле кіраўніка назіральнай місіі пасла Герта Арэнса, склалася дастаткова дакладная карціна тых падзеяў. У заяве Бюро дэмакратычных інстытутаў затрыманьне кандыдата названа дрэннай абставінай.
У сваёй практыцы спадар Арэнс ня памятае выпадкаў, каб падчас выбарчай кампаніі затрымлівалі кандыдата ў прэзыдэнты. Кіраўнік місіі Бюро дэмакратычных інстытутаў заяўляе, што ў яго назіральнікаў ёсьць права задаваць пытаньні, каб высьветліць усе дэталі інцыдэнту. Адносна таго, што назіральнікаў АБСЭ не пусьцілі ў пастарунак, дзе ўтрымліваўся спадар Казулін, пасол Герт Арэнс заявіў:
(Арэнс: ) “Я хутка буду сустракацца зь міністрам унутраных спраў Беларусі таксама і па гэтым канкрэтным выпадку. Але, натуральна, я падыму пытаньні мадальнасьці нашага назіраньня, што тычыцца міліцыі і наведваньня міліцэйскіх участкаў”.
Спадар Арэнс праводзіць рэгулярныя сустрэчы з прадстаўнікамі МЗС і Цэнтравыбаркаму. Пакуль на ўсе пытаньні назіральнікі атрымоўваюць адказы. Аднак пасол Арэнс пракамэнтаваў выказваньні старшыні камісіі ў міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Вадзіма Папова, які заявіў, што міжнародныя назіральнікі, маўляў, “людзі ангажаваныя і папросту выконваюць добра аплочаную замову”.
(Арэнс: ) “Я такую заяву расцэньваю як зьнявагу мяне і маіх калег, паколькі мы тут не наёмнікі. І такая заява не адпавядае канструктыўнай супрацы, якую мы спрабуем весьці”.
У першай справаздачы назіральная місія АБСЭ адзначае, што ўнутраныя назіральнікі адчуваюць ціск з боку уладаў. Чацьвёра актывістаў адной з грамадзянскіх ініцыятываў, некаторыя зь якіх зьяўляюцца мясцовымі незалежнымі назіральнікамі за выбарамі, цяпер знаходзяцца пад вартай у сувязі з прымяненьнем нядаўна прынятых палажэньняў крымінальнага кодэксу.
Спадар Арэнс зьвяртае ўвагу, што дзейнасьць міжнародных і ўнутраных назіральнікаў за выбарамі прадугледжана беларускім заканадаўствам.
(Арэнс: ) “Унутранае назіраньне вельмі важнае, паколькі міжнароднае назіраньне ніколі ня можа быць настолькі поўным, каб пакрыць усе выбарчыя ўчасткі”.
Пасол Арэнс адзначыў, што першыя ацэнкі прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі ягоная місія зробіць на другі дзень пасьля галасаваньня, 20 сакавіка.