У жодзінскіх інтэрнатах забараняюць агітаваць за Мілінкевіча

Радыё Свабода У Жодзіне зьнішчаны агітацыйныя матэрыялы пра Аляксандра Мілінкевіча, якія былі распаўсюджаны ў інтэрнатах гораду. Як паведаміў Радыё Свабода лідэр мясцовай суполкі партыі БНФ Аляксей Лапіцкі, гэта зроблена паводле ўказаньняў адміністрацыяў жодзінскіх прадпрыемстваў, у чыім падпарадкаваньні знаходзіцца ведамасны жыльлёвы фонд.
Тутэйшае начальства лічыць, што інтэрнаты ня ўключаны Жодзінскім гарвыканкамам у сьпіс аб’ектаў, дзе дазволена разьмяшчэньне агітацыйнай прадукцыі.

Спроба сяброў каманды кандыдата ў прэзыдэнты ад аб’яднанай апазыцыі ўрэгуляваць канфлікт пры дапамозе гарадзкой выбарчай камісіі посьпеху не мела. Аляксей Лапіцкі мяркуе, што гэткім чынам улады перашкаджаюць жодзінцам, шмат якіх жыве ў інтэрнатах, атрымаць праўдзівыя зьвесткі пра Аляксандра Мілінкевіча.