На сустрэчу з А.Мілінкевічам у Лідзе прыйшлі каля тысячы чалавек

Радыё Свабода 2-гадзінная сустрэча з кандыдатам на пасаду прэзыдэнта ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў у Лідзе закончылася а 20-й гадзіне. Яна адбылася ў самай вялікай лідзкай залі на 750 месцаў — у гарадзкім Доме культуры.
Прадстаўнік мясцовай каманды кандыдата Станіслаў Суднік паведаміў, што заля была перапоўненай. Паводле яго, на сустрэчы з А.Мілінкевічам прысутнічалі старшыня акруговай выбарчай камісіі Аляксандар Быкоўскі і два намесьнікі старшыні райвыканкаму.