“Bizon” заклікае да абароны Белавескай пушчы

Радыё Свабода Сёньня міжнародная экалягічная арганізацыя “Bizon” ладзіць акцыю салідарнасьці за ўратаваньне Белавескай пушчы, як найстарэйшага ляснога масіву Эўропы.
Адмыслоўцы з Польшчы, Беларусі, Англіі, Чэхіі, Галяндыі, Францыі, Нямеччыны, Фінляндыі, Аўстраліі ды іншых краінаў разьмяшчаюць на Інтэрнэт-сайтах паведамленьні аб мерапрыемствах у абарону прыроднай спадчыны чалавецтва.

Беларускі эколяг Валеры Дранчук паведаміў Радыё Свабода, што перадусім увага накіраваная на скарачэньне высечак у Белавежжы і захаваньне каштоўных рэзэрватаў.

Як кіраўнік незарэгістраванай грамадзянскай ініцыятывы “TERRA-Канвэнцыя” Валеры Дранчук накіраваў зварот “За адзіную Пушчу” прэзыдэнту Польшчы Леху Качыньскаму і кандыдату на пасаду прэзыдэнта Беларусі Аляксандру Мілінкевічу.