Міліцыянты з аўтаматамі былі ля штабу Мілінкевіча ў Горадні

Радыё Свабода Сёньня ля дзьвярэй абласнога штабу кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Мілінкевіча ў Горадні зьявіліся два міліцыянты з аўтаматамі.
У пакоі нікога не было, і яны, пачакаўшы, пайшлі. Пра гэта паведаміў кіраўнік штабу Анатоль Хацько. Паводле яго, яму невядома зь якімі мэтамі прыходзілі ўзброены міліцыянты.