Аўстрыя папярэджвае афіцыйны Менск

Радыё Свабода У зьвязку з учорашнім “спрэчным арыштам” кандыдата ад апазыцыі Аляксандра Казуліна, цяперашні старшыня Эўрапейскага Зьвязу –Аўстрыя запатрабавала ад Менску ахоўных гарантыяў для кандыдатаў на прэзыдэнта.
Як гаворыцца ў адмысловай заяве зь Вены, “старшыня Эўразьвязу выказвае сваю заклапочанасьць адносна тых гвалтоўных дзеяньняў беларускіх уладаў у дачыненьні да Аляксандра Казуліна і патрабуе ад Менску забесьпячэньня асабістай бясьпекі для ўсіх кандыдатаў да, ў час і пасьля выбараў”.

Гл. таксама • Кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін зьбіты камандзірам брыгады спэцназу Дзьмітрыем Паўлічэнкам (фотарэпартаж)