Беларусы Бэльгіі пратэстуюць супраць зьбіцьця Казуліна

Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня беларусы Бэльгіі маюць намер уручыць пэтыцыю паслу Беларусі ў гэтай краіне.
У дакумэнце выказваецца рашучы пратэст супраць зьбіцьця апазыцыйнага кандыдата на пасаду прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Казуліна.

Акцыя арганізаваная сябрамі Беларуска-Эўрапейскага задзіночаньня.