"Хартыя-97" паведамляе пра інтэрнэт-атаку

Радыё Свабода 2 сакавіка, пасьля публікацыі інфармацыі пра зьбіцьцё кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна, вэб-сайт "Хартыі-97" (charter97.org) быў масава атакаваны невядомымі.
Як паведамляе сецевы адміністратар "Хартыі-97", сайт блякуецца з дапамогай атакі тыпу Dos (Denial of Service). Адміністратар "Хартыі-97" паінфармаваў, што атака вяедзецца з больш як 2,500 унікальных IP-адрасоў, у выніку вэб-сэрвэр не спраўляецца з нагрузкай, і блякуецца доступ да сайту. Адміністратар адзначае, што паралельна вядзецца спроба ўзламаць іхны вэб-сайт.